Что не з яўляецца словазлучэннем

*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 11 клас
Книга:*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні
Напечатано::Гость
Дата:Суббота, 18 Декабрь 2021, 10:26

Оглавление

Словазлучэнне

Что не з яўляецца словазлучэннемСловазлучэнне — сэнсавае і граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці больш самастойных слоў (кампанентаў). Словазлучэнне як кампанент сказа перадае разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі, прыметамі: дасканалы праект, вяршыня дасканаласці, выканаць дасканала.

Практыкаванне 1

Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Аднак яны розныя паводле будовы, прымет і функцый. Разгледзьце табліцу. З яе дапамогай раскажыце пра характэрныя прыметы, уласцівыя словазлучэнню і сказу.

2. Не мае інтанацыйнай завершанасці

Словазлучэнне і сказ
Прыметы словазлучэнняПрыметы сказа
1. Больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне1. Служыць для фарміравання і выказвання думкі
2. Характарызуецца інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю
3. Складаецца з галоўнай і залежнай частак3. Мае граматычную аснову
4. Суадносіць выказванне з асобай, ладам і часам

• З улікам інфармацыі, прыведзенай у табліцы, абгрунтуйце розніцу паміж словазлучэннямі ранняя вясна, прыгожая дзяўчына і сказамі Ранняя вясна. Прыгожая дзяўчына.

Практыкаванне 2

Прачытайце. Вызначце тэму, выпішыце асноўную думку тэксту.
Выпішыце прыклады словазлучэнняў на розныя віды і спосабы сінтаксічнай сувязі, а таксама прыклады слоў, што не з’яўляюцца словазлучэннямі. Растлумачце прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Як вы лічыце, ці стаé сучасным гараджанам часу, як герою тэксту, на «зачараванасць» прыродай — сінім небам, зялёнай травой, птушынымі галасамі?
Что не з яўляецца словазлучэннемЗапішыце мастацкае апісанне (7-8 сказаў) сваёй любімай кветкі (расліны, дрэва).

Практыкаванне 3

Акрэсліце стыль тэксту з улікам лексічных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Выпішыце словазлучэнні з тэксту, ахарактарызуйце іх паводле лексіка-граматычнага разраду.

Что не з яўляецца словазлучэннемШыпшына — расліна сямейства ружакветных.
У чэрвені-ліпені ў лясах і паблізу дарог часта сустракаецца шыпшына, ці дзікая ружа, якая цвіце буйнымі ружовымі або белымі кветкамі з моцным прыемным пахам. Сцябло шыпшыны, а таксама чаранкі і нават сярэднія жылкі лістоў пакрыты вострымі калючкамі, якія ахоўваюць расліну ад паядання яе жывёламі.
Добра прыкметна шыпшына і ўвосень, калі на ёй выспяваюць аранжавыя або чырвоныя сакавітыя плады. Сапраўдныя плады шыпшыны — гэта дробныя белаватыя арэшкі. Яны развіваюцца з зáвязі і знаходзяцца ўнутры бакалападобнага кветаложа.
Амаль усе віды шыпшыны маюць схільнасць утвараць махрыстыя, са шматлікімі пялёсткамі кветкі. Выкарыстоўваючы гэту ўласцівасць шыпшыны, чалавек атрымаў шматлікія гатункі * садовых руж: чайныя, паліянтавыя, маслічныя і іншыя. З пялёсткаў маслічных руж атрымліваюць духмянае рýжавае масла (В. Карчагіна).

Выпішыце сказ з адасобленым прыдаткам і растлумачце знакі прыпынку ў ім.
• Параўнайце ролю словазлучэнняў у гэтым і папярэднім тэкстах.
Прачытайце, пісьмова адкажыце на пытанне: Хто ў айчыннай лінгвістыцы пачынаў даследаванне словазлучэння як асноўнай адзінкі сінтаксісу?

Что не з яўляецца словазлучэннемТрадыцыйна словазлучэнне лічыцца ў беларускай лінгвістыцы, побач са сказам, асноўнай адзінкай сінтаксісу. Вытокі гэтай устойлівай традыцыі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве звычайна знаходзілі ў «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава. Аднак пазней вучоныя даказалі, што сам М. В. Ламаносаў называў «варотамі сваёй вучонасці» «Граматыку» беларускага пісьменніка, рэлігійнага і грамадска-палітычнага дзеяча, вучонага і педагога Мялеція Сматрыцкага, які адным з першых пачаў распрацоўваць пытанні стылістычнага сінтаксісу, даў падрабязнае апісанне разнастайных стылістычных фігур * (1619 год). Азначэнне словазлучэння як спалучэнне слоў разглядаецца яшчэ ў знакамітай усходнеславянскай граматыцы — «Грамматіка словенска» Лаўрэнція Зізанія (1596 год). У гэтай жа граматыцы, выдадзенай больш чым на 150 гадоў раней за «Российскую грамматику» М. В. Ламаносава, даецца і азначэнне сказа як спалучэння слоў, якое перадае завершаную думку (Л. Антанюк).

• Запішыце сучаснае азначэнне паняццяў словазлучэнне, сказ. Чым гэтыя азначэнні адрозніваюцца ад тых, што прыведзены ў тэксце?
Что не з яўляецца словазлучэннемЗ дапамогай энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» або інтэрнэт-крыніц падрыхтуйце сціслае выказванне пра дзейнасць Мялеція Сматрыцкага або Лаўрэнція Зізанія.

Практыкаванне 4

Як вядома, словазлучэнні з дзеясловам у ролі галоўнага слова з’яўляюцца самым шматлікім і разнастайным тыпам словазлучэнняў у беларускай мове. Гэта тлумачыцца багатай спалучальнасцю, разнастайнасцю значэнняў самога дзеяслова.
Прачытайце тэкст, выпішыце словазлучэнні «дзеяслоў + (прыназоўнік) + назоўнік». Вызначце від сэнсавых адносін паміж галоўным і залежным словамі: аб’ектныя, азначальныя, азначальна-акалічнасныя, акалічнасныя, прасторавыя, прычынныя, мэтавыя, часавыя, колькасныя.

Что не з яўляецца словазлучэннемТураў і Полацк. Няма ім роўных сярод беларускіх гарадоў па ролі ў гісторыі Беларусі. Калі гістарычнае месца Полацка ў грамадскай свядомасці дакладна замацавана, то Тураву пашанцавала менш. Старажытны Тураў толькі цяпер пачынае аднаўляць сваю гістарычную веліч. Так, у знакавым месцы горада з’явіўся велічны помнік Кірылу Тураўскаму работы мастака Міхаіла Інькова. На думку многіх, ён найбольш адпавядае вобразу свяціцеля. Праваслаўную традыцыю прадаўжае велічны сабор, збудаваны ў цэнтры Турава.
Сённяшняя тураўская інтэлігенцыя імкнецца захаваць і перадаць моладзі духоўную спадчыну продкаў. Выдадзены «Тураўскі слоўнік». Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства с выдала больш за 20 альманахаў і кніг, прысвечаных гісторыі роднага краю і яго людзям. Выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці ўвасабляюць мясцовы каларыт у ляльках-абярэгах з тканіны, гліняных фігурках, вывучаюць гісторыю мясцовага княжацкага воінства.
А сам гарадок з надзеяй глядзіць у будучыню. Горад імкнецца вярнуць сабе годнае месца ў гісторыі, нагадаць пра моц і сілу старажытнага княства с (У. Якаўлеў).

Назавіце сінанімічныя рады да выдзеленых слоў. Растлумачце розніцу паміж сінонімамі.
Зрабіце сінтаксічны разбор простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў з тэксту.
Что не з яўляецца словазлучэннемЗ дапамогай інтэрнэт-матэрыялаў раскажыце пра змест, структуру і прызначэнне лексікаграфічнага выдання «Тураўскі слоўнік».

Практыкаванне 5

Прачытайце развагі мастака Міколы Купавы пра ролю мовы ў грамадстве. Наколькі блізкія (далёкія) вам гэтыя разважанні?
Выпішыце з тэксту словазлучэнні, галоўным або залежным кампанентам якіх выступаюць словы мова (родная мова).
Аформіце пісьмова свае разважанні на тэму «Роля мовы ў жыцці грамадства». Раскажыце пра сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці выпісаных словазлучэнняў пры разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання.

• Выпішыце з тэксту складаныя словы, растлумачце іх правапіс.
• Спішыце тры першыя сказы. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз.
Что не з яўляецца словазлучэннемУспомніце і запішыце прыказкі, прысвечаныя мове.

Практыкаванне 6

Прачытайце прадмову да энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова». Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. З іх дапамогай раскажыце пра змест і характар гэтага выдання.

Беларуская мова мае асаблівае значэнне ў жыцці нашай краіны. Яна валодае афіцыйным статусам дзяржаўнай мовы, які замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Менавіта мова адыграла вызначальную ролю ў станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці * беларусаў, захаванні і развіцці нацыянальнай культуры.
Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў штодзённых кантактах паміж людзьмі, сродках масавай інфармацыі, сферы адукацыі, навукі, літаратуры і інш. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (2016 год) беларуская мова прызнана нематэрыяльнай духоўнай каштоўнасцю і адным з найважнейшых фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту * (артыкул 2). Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011 год) дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на беларускай мове і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права, пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца абавязковым (артыкул 90).
Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» адрасуецца найперш школьнікам, абітурыентам і студэнтам, але яна будзе карыснай самаму шырокаму колу зацікаўленых сл чытачоў, паколькі яе прызначэнне — не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і выпрацаваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.
Аўтарскі калектыў спадзяецца, што энцыклапедыя «Беларуская мова» паспрыяе выхаванню павагі да нацыянальнай мовы, паглыбленню лінгвістычнай падрыхтоўкі чытачоў (Д. Дзятко).

• Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
• Выпішыце з тэксту дзеепрыметнік, зрабіце яго марфемны, словаўтваральны і марфалагічны разборы.
• Выпішыце з тэксту просты, складаназалежны, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Зрабіце іх сінтаксічны разбор.

Практыкаванне 7

Дакажыце, што мнагазначнасць слова ўплывае на яго спалучальныя магчымасці. Вызначце, у якіх сферах чалавечай дзейнасці ўжывальныя наступныя словазлучэнні са словам партыя. Складзіце па адным сказе са словазлучэннем з кожнай групы, у якім рэалізаваліся б значэнні слова партыя.

1) палітычная (грамадская) арганізацыя;
2) група асоб, якія аб’ядноўваюцца з пэўнай мэтай;
3) у некаторых гульнях: гульня ад пачатку да яе заканчэння, закончаная частка гульні;
4) асобная частка музычнага твора, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком;
5) пэўная колькасць тавару.

а) камуністычная партыя, дэмакратычная партыя, аграрная партыя;
б) выйграная партыя, партыя ў шахматы, закончаная партыя, партыя ў більярд;
в) пошукавая партыя, партыя выратавальнікаў, партыя геолагаў, партыя бурыльшчыкаў;
г) атрымаць новую партыю абутку, рэалізаваць партыю цацак;
д) выканаць партыю на фартэпіяна, партыя скрыпкі, выканаць партыю з оперы «Князь Ігар»

Складзіце і запішыце словазлучэнні так, каб словы армія, залаты, шмат ужываліся ў прамым і пераносным значэннях. Складзіце сказы з утворанымі словазлучэннямі.

Источник

План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе «Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні»

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе «Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні»»

Беларуская мова 5 клас

Тэма: Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні

Мэта: азнаямленне вучняў з функцыяй і будовай словазлучэння як сінтаксічнай адзінкі, тлумачэнне неабходнасці і абгрунтаванасці выкарыстання словазлучэнняў у маўленні.

Задачы: 1) дапамагчы сфарміраваць уяўленне вучняў пра спалучальныя магчымасці слоў розных часцін мовы; 2) садзейнічаць выпрацоўцы ўмення выяўляць пары слоў, звязаных па сэнсе і граматычна, ставіць пытанні ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць граматычныя сродкі сувязі, класіфікаваць і ўтвараць назоўнікавыя і дзеяслоўныя словазлучэнні; удасканальваць правапіс канчаткаў прыметнікаў у мужчынскім, жаночым і ніякім родзе адз. і мн. ліку, развіваць навыкі карыстання словазлучэннямі ў вусным і пісьмовым маўленні; 3) садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, прэзентацыя, карткі

Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою

Знаёмства з прытчай “Чыя праца лягчэйшая”

Здалося аднойчы веніку, што ў шуфліка больш лёгкая праца. Ну што ў ёй такога: ляжы ды чакай, пакуль у цябе смецця намятуць.

А шуфлік сам даўно ўжо думку затаіў, што яго доля цяжкая. А вось абавязак у веніка: толькі і ведай, мяці сабе з задавальненнем!

І вырашылі яны аднойчы сваімі працамі памяняцца. Венік назваўся шуфлікам. Шуфлік назваў сябе венікам. І што тут пачалося.

Шуфлік стаў па падлозе шоргаць і на вуглы не забывацца. А венік смецце на яго насыпаць – у вядро адносіць.

Прыйшлі гаспадары і спужаліся. Уся падлога пашкоджаная, шпалеры абадраныя, усюды смецце, а пасярод пакоя – шуфлік і венік без сіл ляжаць.

— Аб чым гэтая прытча?

— Чаму яна вучыць? (Нікому не трэба зайздросціць, добра выконваць свае абавязкі)

— Дык давайце будзем сёння працаваць дружна і зладжана.

II. Работа з эпіграфам

Работа са словам: дуброва, продкі, нашчадкі, скон дзён, ашчадна ( тлумачальны слоўнік)

III. Праверка дамашняга задання: работа з тэкстам у парах. Вызначыць тып маўлення; даказаць, што гэта тэкст; вызначыць від сувязі сказаў, тэму і асноўную думку.

Прыйшла на зямлю залацістая восень. Усе дрэвы ў лесе прыбраліся ва ўрачысты ўбор. Ніякая чалавечая рука не размалюе так прыгожа кожны лісточак. Навокал пад нагамі ляжыць жоўтае, барвовае, чырвонае лісце.

IV. Арфаграфічная хвіліна (словы з прапушчанымі літарамі на дошцы): каляндар, легенда, кефір, смятана, сметанковы, ляснік, герой, леснічоўка, секунда, сяржант.

V. Матывацыйны этап.

1. Гутарка па пытаннях (слайд 1).

Што такое сінтаксіс?

Што такое пунктуацыя?

Што такое словазлучэнне?

Якое слова ў словазлучэнні з’яўляецца галоўным, а якое – залежным?

Чаму дакладна нельга адказаць на пытанні? (Тэма не вывучалася)

Настаўнік: Вы ўжо здагадаліся, што з сённяшняга ўрока мы пачнём вывучаць новы раздзел, які называецца “Сінтаксіс і пунктуацыя”

Запіс даты і тэмы ўрока ў сшыткі.

Зыходзячы з назвы тэмы, аб чым мы даведаемся на ўроку?

Чаму будзем вучыцца?

Для чаго гэта неабходна?

Настаўнік: Запрашаю вас у вялікае і захапляльнае падарожжа на адзін з астравоў Мовазнаўства, які называецца “Сінтаксіс і пунктуацыя”(слайд 2). На гэтым востраве ёсць маленькая, але незвычайная краіна Словазлучэнне. Тут словы жывуць па сваіх законах. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з гэтымі законамі (слайд 3).

VI. Інфармацыйна-пошукавы этап.

Праца з вучэбным дапаможнікам.

Што ж такое сінтаксіс, пунктуацыя? (Значэнне слова “пунктуацыя” на слайдзе 4)

А што такое словазлучэнне?

Праца з малюнкам (слайд 5).

Паглядзіце на малюнак. Што вы бачыце на ім? (На слайдзе дэманструецца выява бярозы, якая расце на беразе ракі). Падзяліце старонку сшытка на два слупкі (сем лінеек уніз)

Назавіце прадметы, якія бачыце на малюнку. Запішыце іх у правы слупок. (Вада, бяроза, рака, трава, лісце, неба, луг)

Што можна сказаць пра гэтыя прадметы, якія яны?

Запішыце гэтыя словы ў левы слупок.

Паглядзіце ўважліва, дзе больш дакладна гаворыцца пра ваду, бярозу, раку, неба?

Источник

*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 11 клас
Книга:*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці
Напечатано::Гость
Дата:Суббота, 18 Декабрь 2021, 10:26

Оглавление

Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні

Что не з яўляецца словазлучэннемПаводле ступені злітнасці слоў-кампанентаў вылучаюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Сінтаксічна свабодныя словазлучэнні складаюцца са слоў (кампанентаў) з самастойным лексічным значэннем. Кожнае са слоў захоўвае значэнне, выступае асобным членам сказа: гартаць часопіс, даўні сябар. Несвабодныя словазлучэнні маюць у сваім саставе кампаненты з аслабленым лексічным значэннем і выступаюць у ролі аднаго члена сказа: 8 Сакавіка, тры семестры, мала памылак; мікрараён «Зялёны луг»; (жыць) душа ў душý.
Сярод несвабодных адрозніваюць сінтаксічна непадзельныя і фразеалагічна непадзельныя словазлучэнні.
Сінтаксічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічна звязаныя і непадзельныя толькі ў пэўным кантэксце. Да іх адносяцца:
•колькасна-іменныя спалучэнні двух самастойных слоў: Два хлопчыкі вылучаліся спакойнымі паводзінамі;
•спалучэнні з выдзяляльным значэннем: Кожны з нас спадзяецца на лепшае;
•азначальныя словазлучэнні з двух самастойных слоў: Мабыць, кожнаму прыемна ласкавае слова;
•спалучэнні прэдыкатыўнага прыслоўя і інфінітыва: Ці ж варта варушыць балючае — былое (Я. Янішчыц).
Фразеалагічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічная несамастойнасць кампанентаў якіх не залежыць ад кантэксту: Млечны шлях мне кладзецца пад ногі (Н. Маеўская). Будзе мне сніцца ў квецені вішня, сцежка, якою ў свет белы выйшла (Н. Маеўская).

Практыкаванне 8

Прачытайце. Пра якія сённяшнія мовы ідзе гаворка ў тэксце? Выпішыце словазлучэнні, якія характарызуюць беларускую мову. Вусна прааналізуйце іх паводле віду сінтаксічнай сувязі, сэнсавых адносін. Вызначце лексіка-граматычны разрад і граматычныя сродкі сувязі кампанентаў.

У з о р: Беларуская мова — словазлучэнне, від сувязі — дапасаванне, азначальныя сэнсавыя адносіны, словазлучэнне іменнае, граматычны сродак сувязі кампанентаў канчатак.

Что не з яўляецца словазлучэннемНа беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай, размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для дыпламатычнай перапіскі. Мова вялікаросаў вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай (Паводле А. Міцкевіча).

• Выпішыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
Что не з яўляецца словазлучэннемУ якіх гарадах Беларусі ўстаноўлены помнікі Адаму Міцкевічу? Дзе размешчаны помнік паэту, адлюстраваны на фотаздымку?

Практыкаванне 9

Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі складзіце і запішыце 5-7 сказаў, выкарыстоўваючы розныя тыпы несвабодных словазлучэнняў.

Семантычна аслаблены назоўнік + прыметнік

Мая сястра — цікавы чалавек.
Любуюся дзяўчынай са светлымі валасамі

Мы з табою — абаронцы, любоў баронім у сваёй старонцы (У. Мазго)

Адзін з загалоўкаў адлюстроўвае тэму тэксту, другі — асноўную думку.
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны (П. Панчанка)

Тыпы несвабодных словазлучэнняўПрыклады
Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ад і да са значэннем інтэрвалу, перыядуБылі пагодныя дні, з сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (І. Мележ)
Колькасна-іменныя спалучэнні слоў са значэннем канкрэтнай або прыблізнай колькасціВакол нас — шмат людзей са светлымі ідэямі і марамі
Спалучэнні назоўнікаў у форме назоўнага і роднага склонаў са значэннем меры, сукупнасціВыйду ў поле — кругом каласістае жыта. Васількоў і рамонкаў букет набяру (В. Гардзіенка)
Семантычна аслаблены дзеяслоў + назоўнікМама ведала ўсё: дзе маўчаць, а дзе — голас падаць (Ю. Свірка)
Спалучэнні слоў таўталагічнага характаруДля мяне парá канікулвясёлая парá.
Састаўныя геаграфічныя назвыПаездка ў Малыя Лётцы запомнілася надоўга

Практыкаванне 10

Выпішыце са сказаў несвабодныя словазлучэнні. З дапамогай табліцы вызначце іх тып.

1. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы стала навагоднім брэндам Беларусі (З часопіса). 2. Дружба — вялікая справа (К. Чорны). 3. Парэчча — слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (Я. Колас). 4. Адзін дуб у полі — гэта не лес (Прыказка). 5. Культура Вялікага Княства Літоўскага нарадзіла дзеячаў і паэтаў еўрапейскага значэння (В. Дарашкевіч). 6. Кажуць, барада — адзнака мудрых (В. Вітка). 7. Над густа-сінім возерам чарот з прыходам восені шуміць тужліва (У. Караткевіч). 8. Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы, бадай, гэта чэрвень і ліпень (Я. Пархута).

Знайдзіце простыя ўскладненыя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Что не з яўляецца словазлучэннемПадбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Практыкаванне 11

Прааналізуйце парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння.

Что не з яўляецца словазлучэннем

Практыкаванне 12

Прачытайце, падбярыце адпаведную назву тэксту. Выпішыце словазлучэнні на розныя віды сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце сінтаксічны разбор выпісаных словазлучэнняў.

• Выпішыце пяць колькасна-іменных спалучэнняў з тэксту, лічэбнікі ў іх запішыце словамі.
• Зрабіце вусны сінтаксічны разбор простага сказа, ускладненага пабочным словам.

Практыкаванне 13

Прачытайце паэтычныя радкі англійскага паэта Уолтара Мэя, які напісаў іх, наведаўшы хату-музей, дзе нарадзіўся Янка Купала. Растлумачце, чаму з такой пашанай і ўдзячнасцю піша аўтар пра беларускага паэта. Назавіце і ахарактарызуйце словазлучэнні ў першай страфе.

Прымі маю падзяку, шчодры лёс,
Што ты прывёў мяне з канца Еўропы
У гэты кут, пад засень вербалоз,
З настоем агурочніку і кропу. сн

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Выпішыце па адным словазлучэнні на кожны від сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце разбор выпісаных словазлучэнняў.

Ёсць рэчы, якія нам асабліва дарагія незалежна ад кошту, за які яны прыдбаны. Яны набываюць асаблівы, сімвалічны сэнс, выпраменьваючы ўнутранае святло, зачароўваюць, настройваюць на роздум, абуджаюць успаміны. Як рэліквіі і гісторыка-культурныя помнікі, яны з’яўляюцца святынямі, што фарміруюць нацыянальна-дзяржаўны імідж, выхоўваюць многія пакаленні ў адпаведнасці з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі, нормамі маралі і духоўнага жыцця (В. Цітоў).

• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце. Ахарактарызуйце кожны сказ паводле структуры. Назавіце тыпы сказаў.
Что не з яўляецца словазлучэннемРаскрыйце значэнне выдзеленых слоў.

Практыкаванне 15

Выпішыце з тэксту і запішыце па-беларуску прыклады спалучэнняў слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

Что не з яўляецца словазлучэннемБеларусь никогда не была сторонним наблюдателем за космосом, хотя первый белорусский космический аппарат дистанционного зондирования Земли был запущен только в 2012 году. Ещё в XVII веке Казимир Семенович, военный инженер ВКЛ, изобрёл прототип * многоступенчатой ракеты. В начале XX века Язэп Дроздович описывал являвшиеся ему картины жизни на Сатурне и Марсе. И именно стихотворение Янки Купалы «Хлопчык і лётчык» читал на школьнай линейке Юра Гагарин. Трое космонавтов (Пётр Климук, Владимир Ковалёнок, Олег Новицкий) родились в Беларуси, хотя людей с белорусскими корнями, летавших в космос, намного больше. Среди них — первая в мире женщина-космонавт Валентина Терешкова.
Сама Валентина родилась в Ярославской области. Её родители были уроженцами Беларуси: отец — из Могилёвской, мать — из Витебской области. Терешкова, которая в разное время приезжала в Беларусь, не раз подчёркивала, что это её Родина. Она сожалела, когда не удавалось побывать в родных местах родителей, куда не вёл маршрут официальных делегаций.
Валентина Терешкова — первая в истории женщина-космонавт, совершившая одиночный полёт, чьим именем названы кратер на Луне и малая планета 1671 Chaika (А. Костюкович).

• Прывядзіце прыклады несвабодных словазлучэнняў з тэксту.
• Чаму, на вашу думку, на час касмічнага палёту Валянціна Церашкова выбрала для сябе пазыўны «Чайка»?
• Назавіце складаныя сказы ў тэксце, запішыце іх на беларускай мове. Падкрэсліце граматычныя асновы ў кожнай частцы сказа, вызначце адносіны паміж часткамі.

Практыкаванне 16

Прачытайце тэкст. Выпішыце з трэцяга абзаца словазлучэнні, якія, па выніках апытання інтэрнэт-аўдыторыі, могуць выступаць асноўнымі элементамі іміджу Беларусі, напрыклад: архітэктурная Беларусь. Раскажыце пра сваё бачанне іміджу краіны.

• Выпішыце сказ, ускладнены пабочным словазлучэннем, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
• Выпішыце словы, што ілюструюць правіла «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».
Что не з яўляецца словазлучэннемРастлумачце, якая розніца паміж словамі імідж і брэнд.
Что не з яўляецца словазлучэннемЯк даўно вы былі ў тэатры? Якія спектаклі паглядзелі? Раскажыце пра свае ўражанні ад прагляду спектакля. Якія пастаноўкі вы хацелі б паглядзець? Для змястоўнага адказу зайдзіце на сайты тэатраў, каб пазнаёміцца з рэпертуарам.

Практыкаванне 17

Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне па-беларуску: Ці можа мова складацца толькі з несвабодных словазлучэнняў? Чаму? Пры адказе выкарыстоўвайце наступнае выказванне.

Употребление типизированных (несвободных) словосочетаний никогда не достигнет 100 % в языке. Это сильная, влиятельная тенденция, не получающая, однако, полного развития. Иначе речь превратилась бы в собрание готовых форм (как пословицы, афоризмы, крылатые слова). И процесс порождения речи сводился бы к запоминанию и воспроизведению готовых отрезков речи. Это невозможно ни теоретически, ни практически. Количество высказываний, отражающих действительность, бесконечно. Поэтому типизировать можно лишь схему высказывания, точнее, её структурные звенья.
Типизация высказывания подобна фразеологической модели, имеющей постоянные (несвободные) и переменные (свободные) компоненты. Переменные компоненты стимулируют речевое творчество (Г. Солганик).

Практыкаванне 18

Прачытайце словазлучэнні. Які характар — свабодны ці несвабодны — яны маюць? У чым асаблівасць такіх словазлучэнняў? Запішыце 5-6 сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі.

Прасіць дапамогі, дачакацца раніцы, набірацца вопыту, радавацца сустрэчы, пераплысці рэчку, цікавіцца мастацтвам, ганарыцца сынам, лячыцца травамі, ісці вуліцай, вылезці з-пад коўдры, вяртацца пад вечар, гуляць перад сном, настойваць на паездцы, расці дужым, праскланяць займеннік.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *