Что зрабіўшы якая часціна мовы

Сістэма часцін мовы ў беларускай мове

Тэма «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове»

Самастойныя часціны мовы маюць пэўнае самастойнае значэнне, называюць прадметы, прыметы, дзеянні, колькасць або ўказваюць на іх і з’яўляюцца членамі сказа. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў (зменныя) і прыслоўе (нязменнае).

Службовыя часціны мовы – прыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).

Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.

Акрамя дзесяці названых традыцыйных часцін мовы, у мовазнаўстве як асобныя часціны мовы могуць выдзяляцца яшчэ дзве: безасабова-прэдыкатыўныя і мадальныя словы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) называюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: У лесе было хораша і ціха (І. Навуменка). Мадальныя словы перадаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў: Свята, здавалася, было яшчэ наперадзе (Я. Сіпакоў).

Сярод дрэў, што растуць на нашай зямлі, дуб займае самае пачэснае месца. Людзі спакон вякоў, калі хацелі, каб хата стаяла доўга, будавалі яе на дубовых падрубах. Каб студня была надзейная, каб вада ў ёй не цвіла, была заўсёды сцюдзёнай і чыстай, зруб рабіўся таксама з дубовых плашак.

Дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы – шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры, на розную драбязу. Дуб быў не падуладны часу: ён не гніў у вадзе, яго не браў шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца. Ён нібы валодаў цудадзейнай сілай. А колькі казак, паданняў і легендаў хадзіла ў народзе пра неверагодную сілу гэтага дрэва, пра вечную еднасць яго з роднай зямлёй! (Паводле Я. Пархуты).

Растлумачце сэнс выдзеленых слоў.

Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.

Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.

Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі

Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.

Падпаліла касцёр, прылягла ў тумане,

Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:

Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,

Па зямлі ад кастра разліваўся агонь…

I па сённяшні дзень восень жару не можа

Пагасіць на зямлі, ходзіць з краю у край,

Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы

I цалуючы кожны рабінавы гай.

а) назоўнік канкрэтны, м. р., 2-га скл., у М. скл., адз. л.;

б) прыметнік прыналежны, поўны, у Н. скл., адз. л., м. р.;

в) займеннік асабовы, у В. скл., ж. р., адз. л.;

г) дзеяслоў зваротны, незак. трыв., І спр., у абв. л, адз. л., пр. ч., м. р.;

д) дзеепрыметнік зал. ст., пр. ч., зак. трыв., поўны, у адз. л., м. р., Н. скл.

Выпішыце з тэксту просты сказ, ускладнены аднароднымі выказнікамі і адасобленымі акалічнасцямі. Разбярыце (падкрэсліце) па членах сказа.

Раскажыце, якія вобразы ў вас выклікае восень (вясна, зіма ці лета).

Гречневая каша по-радзивилловски

Приготовить гречневую кашу. В миске перемешать 4 яичных белка и 150 г сахара. Поставить миску в большую кастрюлю с 2 стаканами закипающей воды и взбивать, пока масса не загустеет. Перемешать яичную смесь с кашей и изюмом, положить в смазанную жиром и посыпанную тертой булкой сковороду, запечь в духовке.

Шляпки опят тщательно промыть, сложить в кастрюлю вместе с мелко нарезанным луком и 2 столовыми ложками растопленного сливочного масла. Варить около 30 минут. В кипящий суп добавить полторы столовые ложки муки, разведенной в холодной воде. Прокипятив несколько минут, заправить специями и сметаной. Перед подачей посыпать суп нарезанной петрушкой (Энциклопедия белорусской кухни «Смачна есці»).

Дастаткова сказаць тры словы – карнавал, самба і футбол, – і вы адразу зразумееце, пра якую краіну ідзе гаворка. У гэту яркую, феерычную краіну так імкнуўся «вялікі камбінатар» дваццатага стагоддзя, які меў вытанчаны густ. Турыстаў тут абавязкова запросяць узняцца на вяршыню гары Каркаваду, дзе стаіць знакамітая на ўвесь свет статуя, што стварае незабыўнае ўражанне (Паводле Я. Салдаценкі).

У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова «самба»?

Назавіце імя «вялікага камбінатара».

Пра якую статую паведамляецца ў тэксце?

Запішыце тры словы розных часцін мовы, якія, на вашу думку, выразна характарызуюць нацыянальную культуру Беларусі.

Источник

Что зрабіўшы якая часціна мовы

Часціцы


Часціца –
службовая часціна мовы, што не мае ўласнага ярка выражанага лексічнага значэння, а служыць для надання іншым словам або выказванням дадатковага адцення або для мадыфікацыі іх значэння.

Часціцы падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад сваёй функцыі.

Спынімся на найбольш цікавых выпадках ужывання і напісання часціц у нашай мове.

Часціца бы (б) служыць для ўтварэння ўмоўнага ладу і можа стаяць як перад дзеясловам, так і пасля яго: напісаў бы і я б напісаў. Выбар варыянтаў бы і б залежыць ад таго, на які гук заканчваецца папярэдняе слова. Калі на зычны – тады ўжываецца часціца бы: змог бы; калі на галосны – б: змагла б.

Часціца жа (ж) мае ўзмацняльнае значэнне і заўсёды стаіць пасля слова, да якога адносіцца: Ён жа мне сказаў! Ужыванне варыянтаў жа / ж таксама абумоўлена апошнім гукам папярэдняга слова: добра ж (ж пасля галоснага), дрэнь жа нейкая! (жа пасля зычнага)

Часціца такі (гутарковы варыянт –ткі) таксама стаіць пасля слова, да якога адносяцца, і пішацца з імі праз злучок: ён-такі сказаў, усё-такі, напісаў-ткі. Калі ж часціца -такі стаіць перад словам ці калі разрываецца іншымі словамі, то яна пішацца асобна: такі сказаў праўду, ён такі прыйшоў, усё ж такі мы памірыліся, зайшла ж такі.

Часціцы –сь, сьці, зваротная часціца –ся (-ца) пішуцца разам са знамянальным словам: хтось, кудысьці, раюся, мыцца.

Часціцы небудзь, кольвек, кольвечы, колечы маюць значэнне няпэўнасці і звычайна пішуцца са знамянальнымі словамі праз злучок: дзе-небудзь, з кім-кольвек, што-колечы. Аднак калі паміж імі знаходзіцца іншая часціца, то яны пішуцца асобна: Дзе ж небудзь ён ёсць!, Хто ж кольвечы яго знойдзе!

Часціца абы ў слове часцей за ўсё з’яўляецца прыстаўкай і пішацца праз злучок: абы-хто, абы-дзе. Аднак калі паміж часціцай і займеннікам ці прыслоўем укліньваецца прыназоўнік, часціца абы пішацца асобна: абы з кім, абы пра што.

Пытальная часціца ці заўсёды стаіць у пачатку сказа! Ці ты гатовы ўжо? Ці маеце грошы? Ці цёпла вам? Запомніце, што складаная часціца наўрад ці пішацца ў два словы!

Сцвярджальная часціца так (рус. да) мае варыянт але: Ты ўжо скончыў? – Так. / Але. Часціцы ага, угу з’яўляюцца гутарковымі формамі.

Запомніце, што часціца ледзьве (варыянт ледзь) пішацца з мяккім знакам!

У прынцыпе, усе часціцы паходзяць ад іншых часцін мовы (прыслоўяў, займеннікаў, дзеяслоўных формаў), але сёння большасць з іх ужо страціла сваю сувязь з імі: вунь, але, калі, куды, сабе, яно і інш.

Цікавая этымалогія, напрыклад, у часціцы быццам, нібыта – ад быць; хоць – ад хацець; бач – ад бачыць; амаль – ад мала; маўляў – ад старой формы дзеяслова маўляць; бадай – паводле адной з версій, ад “бог дай” у выніку сцягнення словаў.

Цікава, што часціцы могуць не толькі ўзбагачаць мову, але, калі пачынаюць часта механічна ўжывацца ў маўленні з мэтай запоўніць паўзу і нейкім чынам арганізаваць выказванне, вельмі часта ператвараюцца ў словы-паразіты,: ну-у, гэта, вось, так і г.д.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Источник

§ 33–3. Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс часціц. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 33–3. Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс часціц. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы
Напечатано::Гость
Дата:Вторник, 28 Декабрь 2021, 19:57

Оглавление

Практыкаванне 1

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыПрачытайце сказ, устаўляючы прапушчаныя словы.

Прачытайце табліцу. Раскажыце пра разрады часціц.

Указальныя: вось, вунь, гэта

Удакладняльныя: якраз, іменна, сапраўды

Абмежавальныя: толькі, хоць, ледзь

Сцвярджальныя: так, ага, але

Адмоўныя: не, ні, ані

Пытальныя: ці, хіба, няўжо

Узмацняльныя: нават, жа (ж), дык

Клічныя: вось дык, ну і, што за

Формы ўмоўнага і загаднага ладу: бы (б), хай, давай

Практыкаванне 2

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, тэму. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

Паўгадзіны ў мокрым лесе.

У гушчары, калі я пайшоў туды, спачатку па асфальтавай дарожцы, над якой ледзь прыкметна ўздымалася пара, а потым па роснай сцяжыне, прыемна было глядзець на мокрае, крамянае дубовае лісце. Сонца спачатку было за павалокай і не спяшалася выходзіць з-за яе. Распешчана і аднастайна прасіў піць юрок. Амаль незаўважны ветрык паварушваў сям-там лістоту, раз-поразу ціхенька ападалі долу маленькія мясцовыя дожджыкі. Абапал сцежкі – бурачкова-ружовыя кветкі канюшыны. Сімвал спакойнага, лагоднага, няпрагнага дастатку, калі ўспомніш гэтыя кветкі ў вялікай масе, густую, ружовую, канюшынную кашу. У мокрым гушчары сыта мурлыкаў туркач. Дзіўна паводзіў сябе дождж – памаўчыць, памаўчыць і зноў шуміць па лістоце, ідзе. Нібыта чалавек, што думае, а потым – плача зноў.

Сонца ўзяло сваё. Калі я з мокрых сцяжын выйшаў зноў на асфальт, лісцё з паўднёва-ўсходняга боку было ўжо амаль сухое.

Зноў успомніў тое, што думалася днямі пра апісанні прыроды. Нешта не вельмі выразнае, але прыемнае, светлае. Адчуванне красы, удзячнасць за радасць гэтага адчування. Падумалася сёння, што толькі ў гэтым, у такім адчуванні красы прыроды, і ёсць адзіны сэнс яе апісвання (Паводле Я. Брыля).

Выпішыце сказы з часціцамі. Вызначце разрад часціц. Якую ролю яны адыгрываюць у тэксце?

● Растлумачце напісанне слоў праз дэфіс.

Правіла

Часціцы бы (б), жа (ж) пішуцца асобна: прыйшоў бы, пачытала б, паступіў жа, казала ж.

Часціца -такі пішацца праз злучок у словах тыпу ўсё-такі, так-такі, пасля дзеяслова: прыехаў-такі.

Практыкаванне 3

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Падбярыце назву. Вызначце часціцы, іх разрад і ролю ў тэксце.

Боршч на Украіне лічыцца культавай нацыянальнай стравай, але, як і суп з капусты (па-руску щи, а па-нашаму проста капуста або капуснік), гэта агульнаславянская з’ява. Такая ж «беларуская» і грэчка. Яе амаль не спажываюць на захадзе Еўропы. сн А ў нас яна вядомая яшчэ з часоў Полацкага княства, калі трапіла сюды з Візантыі, ад грэкаў – таму і такая назва. Усе, напэўна, памятаюць пра хрэстаматыйныя Бядулевы «пяць лыжак заціркі». Чамусьці традыцыйна лічыцца, што зацірка – тыповая страва беднага беларускага стала. Але яна можа быць таксама і багатай, і сытнай, і наогул яе больш шануюць у Венгрыі, чым у нашых краях. Там яна называецца «тархоня», з’яўляецца візітоўкай нацыянальнай венгерскай кухні і як паўфабрыкат нават прадаецца ў гіпермаркетах (Паводле І. Клімковіч).

Растлумачце напісанне часціцы ў выдзеленым сказе.

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыРаскрыйце значэнні слоў культавы, паўфабрыкат.

Практыкаванне 4

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, асноўную думку, стыль.

Ці выжыве чалавецтва? Ці ўдасца людзям пазбегнуць глабальнай катастрофы? Даследчыкі не знаходзяць сімвалаў смерці ў беларускіх арнаментах. У іх чытаецца зашыфраваная аповесць пра жыццё беларусаў, іх працу, шчасце і няўдачы, надзеі, мары.

Вось напрыклад возьмем фігуру Сонца: чырвоны ромб ад якога (у/ва)ўсе бакі накіраваны роўныя лініі – прамяні. Калі(ж) памяняць іх кірунак (апусціць лініі ўнутр ромба) то атрымаецца новы сімвал – Зямлі-Матухны. А калі дадаць да яго маленькае Сонца то нараджаецца новы знак (з/са)значэннем: абуджэнне прыроды вясной. Здавалася(б) цалкам зразумелы і нават некалькі прымітыўны сімвал. Але(ж)калі ўдумацца і прыгледзецца то пачынаеш адчуваць глыбокі сэнс яднання гармоніі прыроды. А цяпер дададзім да гэтага знака яшчэ па адным маленькім ромбе ў кожны кут фігуры атрымаецца ўжо новы элемент арнаменту Жыццё (Паводле А. Гюнгер).

Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ставячы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

Зрабіце марфалагічны разбор пытальнай, указальнай і формаўтваральнай часціц.

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыКарыстаючыся даведачнай літаратурай ці інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне «Сімволіка ўзораў беларускага арнаменту».

Практыкаванне 5

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыПрачытайце выслоўе Я Скрыгана. Пра парушэнне якіх норм гаворыць пісьменнік?

Агульнавядома, што калі вы бачыце добра апранутага і, здавалася б, культурнага чалавека і раптам гэты чалавек гаворыць портфель замест партфель або доцант замест дацэнт, то вам становіцца няёмка за гэтага чалавека, і вы пачынаеце здагадвацца, што ён невук, які толькі падрабляецца пад культурнага.

Растлумачце напісанне слоў няёмка, невук.

Правіла

Часціца не пішацца са словамі асобна.

Не (ня) пішацца разам, калі з’яўляецца часткай слова.

Практыкаванне 6

Прачытайце тэкст. Запішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

(Н..)прыкметна надышла восень. Вялізная буслянка на вярбе даўно апусцела. Толькі галубы-буркатуны яшчэ (н..)пакінулі сваё ўтульнае месца ў буслянцы ды зрэдку ў сярэдзіну ламачча заляталі (н..)паседлівыя вераб’і. У цэнтры гнязда пад шэрым небам пакалыхваліся дзве бадыліны. Мусіць, птушкі (н..)калі занеслі туды насенне ад пустазелля. (Паводле М. Даніленкі).

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыРаскрыйце значэнні слоў бадыліна, пустазелле.

● Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.

Практыкаванне 7

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыСпішыце прыказкі, выбіраючы з дужак не або ня. Растлумачце напісанне не (ня) са словамі.

І. 1. Бацькаўшчыны (не/ня)купляюць і (не/ня)прадаюць. 2. (Не/ня)таму слава, хто на язык лёгкі, а таму – хто ў справе стойкі. 3. Згода дом будуе, а (не/ня)згода руйнуе. 4. Гаспадарку весці – (не/ня)кашу есці. 5. (Не/ня)слаўна хата вугламі, а пірагамі. 6. (Не/ня)дадасі і (не/ня)даясі. 7. (Не/ня)так лёгка зрабіць, як сказаць. 8. Вучэнне – свет, а (не/ня)вучэнне – цемра. сн 9. Чужым розумам (не/ня)далёка заедзеш.

ІІ. 1. Каб добра з людзьмі жыць, (не/ня)трэба каменя за пазухаю насіць. 2. (Не/ня)той бедны, хто грошай (не/ня)мае, а той бедны, хто душы (не/ня)мае. 3. Прыяцеля пазнаеш у (не/ня)шчасці. 4. (Не/ня)кравец, калі чакае скроенае шыць. 5. Узяўся за гуж – (не/ня)кажы, што (не/ня)дуж. 6. (Не/ня)шкадуй, што (не/ня)даеў, пашкадуй пераеўшы. 7. (Не/ня)так шкода, як (не/ня)выгода. 8. (Не/ня)знайка дарогі (не/ня)пакажа. 9. Скора гаворыцца, ды (не/ня)скора робіцца. сн

Правіла

Часціца ні са словамі пішацца асобна.

Практыкаванне 8

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыЗапішыце прыказкі, раскрываючы дужкі.

1. (Ні)чога само (не/ня)зробіцца. 2. Ад праўды (ні)куды (не/ня)дзенешся. 3. Ліхое (ні)колі (не/ня)утоіцца. 4. Лёгка (ні)чога (не/ня)даецца. 5. Як бы сава (ні)старалася лятаць, а за сокала (не/ня)будзе. 6. Як быка (ні)кармі, то малака (не/ня)дасць. 7. Едзь бачком, (ні)з(кім) (не/ня)зачэпішся.

Растлумачце напісанне не, ні са словамі.

Практыкаванне 9

Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Пракаменціруйце напісанне не (ня), ні са словамі.

1. І азорыцца вераю сэрца: (не/ня)загіне радзімы мой кут (М. Пазнякоў). 2. Аднаго разу сустрэча ў мяне была (не/ня)прыемная ф (І. Навуменка). 3. За шырокай градою гасцінца, які я перайшоў, за (не/ня)выкашаным раўком, у першых, нахіленых над высокай травою, жытніх сцяблінах, ніжэй калосся сціпла шарэла фанерная таблічка на кійку (Я. Брыль). 4. Ён [Валодзька] прачнуўся і заўважыў, што ў хаце (ні)кога няма. Выйшаў з хаты – таксама (ні)дзе (ні)кога няма (У. Гаўрыловіч). 5. Успаміны – (не/ня)рэчы, (не/ня)адсунеш убок, (не/ня)спрабуй – (не/ня)адпрэчыш думак-згадак клубок (І. Карэнда). 6. Яўгенія здзівілася гэтаму: звычайна дачка (не/ня)ахвотна ішла да чужых людзей (М. Даніленка). 7. Аднак апрануты ён быў зусім (не/ня)на валейбол: старанна адпрасаваны касцюм, белая кашуля, гальштук (З. Прыгодзіч). 8. Але як яны абодва (ні)прыглядаліся, (ні)кога (не/ня)было відаць (Я. Маўр). 9. Ужо (не/ня)так многа заставалася прайсці (І. Чыгрынаў). 10. Усе, як згаварыўшыся, выйшлі на ганак і сталі самі (не/ня)свае (К. Чорны). 11. (Не/ні)трэба больш (ні)чога распытваць (К. Чорны). 12. Маладосць – (не/ня)дахоп, які хутка праходзіць, ды чаму ўсе шкадуем, што нельга вярнуць? (М. Чарняўскі).

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыРаскрыйце значэнне слова гасцінец з 3-га сказа.

Практыкаванне 10

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай тэксту.

«Які цуд вакол! (Ні)дзе больш на з..млі няма такой прыгажосці, як у нас, на Беларусі! Святы, (не/ня)паўторны край. Любы край. »

Праяз..жалі, напэўна, Полач..ыну. Вунь зялёны малады бярозавы гаёк на ўзгорку, а за ім (не)калькі хат – як грыбная сямейка, прытуліліся побач на адным месцы. Ад іх у розныя бакі, як па..уцінкі, разбягаюцца даро..кі, губляючыся дзе(сьці) далёка-далёка. (Паводле Д. Пятровіча).

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе патрэбна, літары. Растлумачце напісанне слоў.

Практыкаванне 11

Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў.

1. Шмат рэчаў дзіўных ёсць у нашым свеце, якія (не/ня)тлумачацца законамі прыроды (В. Вабішчэвіч). 2. Вакол нібыта веяла таямнічай (не/ня)разгаданай казкаю ф (Н. Гальпяровіч). 3. І (не)йкай (не/ня)звыклай становіцца раніца (М. Чарняўскі). 4. (Ні)з(кім) вы (не/ня)дамаўляліся (І. Шамякін). 5. Хмары ў небе, як воўна. З воўны гэтай, гляджу, восень прадзе (не/ня)утомна шэрыя ніткі дажджу (М. Маляўка). 6. Бацька з дзедам паехалі, так і (не/ня)узяўшы з сабой Валодзьку (У. Гаўрыловіч). 7. (Ні)чога (не/ня)гаворачы, Альберт Сцяпанавіч павярнуўся і пайшоў да дзвярэй (Г. Аўласенка). 8. Любіць цяжэй ці (не/ня)навідзець? А можа, усё наадварот? (М. Чарняўскі). 9. (Ні)чога (не/ня)знаў, (не/ня)дбаў (ні)аб(чым), знаў толькі гульні свае, забавы дзіцячыя (М. Зарэцкі). 10. Довады Віктара пахіснулі і Мірона. Але як яны (ні)меркавалі, растлумачыць гэты (не/ня)зразумелы факт (ні)як (не/ня)маглі (Я. Маўр).

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыРаскрыйце значэнне слова воўна.

Практыкаванне 12

Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?

Шугае полымем трава

Гэта толькі здаецца што лес (ні)чога (не/ня)разумее. Ён, як і чалавек, адчувае ўсё, што робіцца навокал. Прыслухайцеся да пошуму дрэў – і вы пачуеце, як натужна-трывожна скрыпяць яны ў навальніцу, калі неба ўдоўж і ўпапярок паласуюць бліскавіцы, ці як радасна-свавольна шапацяць лістотай, калі ў вершалінах гуляе зіхоткае сонца.

Пасля зімовай спячкі дрэвы з асаблівым (не/ня)цярпеннем чакаюць вясны калі голае голле абсыпле лістота а ўнізе, ля самага камля, зазелянее травяны дыванок. Лес чакае вясны і ў той(жа) час баіцца. (Не/ня)яе самой а нас людзей што звеку нясуць у лес (не/ня)бяспеку.

Хто (не/ня)бачыў як вясной гарыць шугае полымем падсохлая ф на сонцы леташняя трава падпаленая м (не)кім. І коціцца гэты вогненны шар, спапяляючы ўсё на сваім шляху. Добра калі сустрэне на сваім шляху азярко ці дрыгвяністую нізінку якія спыняць яго (не/ня)нажэрны разбег. А калі такіх перашкод (не/ня)выпадзе? Тады пабяжыць далей, а там, глядзіш, і ў лес заскочыць.

Застылі дрэвы на ўскрайку лесу пазіраюць у бок поля дзе палае (не/ня)узаранае з восені ржышча а то і салома пасля ўбранага ўраджаю. І аж сціскаюцца ад жаху. І (ні)як (не/ня)могуць уцяміць што за такая дзіўная істота, гэты чалавек. Здаецца, усе людзі знешне падобныя, але што ў іх адбываецца ўнутры, калі адны садзяць лес, а іншыя яго знішчаюць? Ягады ды грыбочкі любіць кожны, але(ж) чаму тады (не/ня)кожны разумее што калі загіне лес то і гэтых лясных прысмакаў (не/ня)будзе таксама?

Няўжо ты не чуеш, чалавек, як хвалюецца лес, як трывожна трапеча лістота на дрэвах? Прыслухайся: гэта лес звяртаецца да цябе. Просіць і моліць быць літасцівым. Будзь такім і павер: лес аддзячыць табе. Яшчэ крыху – і ты пераканаешся ў гэтым. Як было ўжо не раз (Паводле А. Зэкава).

Выпішыце сказы, у якіх трэба раскрыць дужкі, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.

У чым розніца выразаў не раз і ні разу?

Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть фото Что зрабіўшы якая часціна мовы. Смотреть картинку Что зрабіўшы якая часціна мовы. Картинка про Что зрабіўшы якая часціна мовы. Фото Что зрабіўшы якая часціна мовыПадрыхтуце паведамленне «Беражыце лес ад агню».

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *